БЕЛ Ł РУС

У Мінску 60‑гадовы жанаты зваршчык заняўся сэксам з 40‑гадовай выпадковай жанчынай на вачах у людзей

19.10.2026 / 12:30

Nashaniva.com

Пара пазнаёмілася на вуліцы, калі жанчына папрасіла закурыць. Цяпер яны пад вартаю чакаюць суду.

Ілюстрацыйны здымак

Усё адбылося ў чэрвені 2026 года. Пад поўдзень мужчына ішоў у госці да сяброў. На вуліцы да яго падышла незнаёмая жанчына і папрасіла закурыць. Яны разгаварыліся і вырашылі прагуляцца.

На лаўцы ў парку «Цівалі» пара выпіла алкаголю, а потым спусцілася да вадаёма, дзе занялася сэксам.

Гэта ўбачылі мінакі і выклікалі міліцыю. Супрацоўнікі перапынілі пару, затрымалі абаіх і адвезлі ў Фрунзенскае РУУС.

Як расказалі ў пракуратуры, 60‑гадовы мужчына жанаты і працуе зваршчыкам. 40‑гадовая жанчына прыехала ў Мінск з райцэнтра, афіцыйна не працуе і жыве ў знаёмых.

Следства кваліфікавала іх дзеянні як грубае парушэнне грамадскага парадку, якое вызначалася «выключным цынізмам» і было ўчыненае групай асоб (злоснае хуліганства), паведамляюць «Мінск-Навіны».

Паводле пракуратуры, абвінавачаныя цалкам прызналі віну, але скарысталіся правам не даваць паказанняў.

Пад варту іх узялі пазней: яны не з’яўляліся на выклікі, таму былі абвешчаныя ў вышук. Пасля паўторнага затрымання абаіх змясцілі пад варту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула