БЕЛ Ł РУС

Луўр часова закрылі з-за пратэстаў. Студэнты заблакавалі ўваход у музей

19.10.2026 / 13:52

Nashaniva.com

Дата студэнцкай акцыі супала з гадавінай рабавання Луўра, якое адбылося год таму і ў выніку пагрузіла музей у глыбокі крызіс.

Photo by Luc Auffret/Anadolu via Getty Images

Раніцай 19 кастрычніка студэнты мастацкіх і культурных навучальных устаноў перакрылі ўваходу Луўр і зладзілі акцыю пратэсту ў падтрымку агульнанацыянальнага руху школьнікаў і студэнтаў, а таксама супраць паліцэйскага гвалту, піша Franceinfo.

«Мы з гонарам паведамляем вам, што блакуем найбуйнейшы музей свету», — гаварылася ва ўлётцы, вывешанай каля Луўра.

У самім Луўры абвясцілі, што музей часова закрыты «ў сувязі са студэнцкім страйкам».

Дата студэнцкай акцыі супала з гадавінай рабавання Луўра, якое адбылося год таму і ў выніку занурыла музей у глыбокі крызіс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула