БЕЛ Ł РУС

32‑гадовы беларус з-пад Гомеля першы раз у жыцці атрымае пашпарт толькі цяпер

19.10.2026 / 15:50

Nashaniva.com

У Гомельскім раёне мужчына, які нарадзіўся ў 1994 годзе, толькі цяпер зможа атрымаць пашпарт. А дагэтуль больш за 30 гадоў ён пражыў без дакумента, які афіцыйна пацвярджаў бы ягонае нараджэнне, паведаміла мясцовае тэлебачанне.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Прычынай стала памылка, зробленая яшчэ ў радзільні. Пры афармленні дакументаў сваякі пазначылі імя маці «Нона» замест сапраўднага — «Ларыса». У выніку ў даведцы пра нараджэнне з’явілася няправільнае імя, а пасведчанне аб нараджэнні ўстаноўленага ўзору так і не аформілі.

Выправіць сітуацыю дапамагла пракуратура. Пракурор Гомельскага раёна ў інтарэсах мужчыны звярнуўся ў суд з заявай аб устанаўленні факту яго нараджэння 1 студзеня 1994 года ад маці Ларысы.

Суд цалкам задаволіў заяву. Акрамя таго, пастаноўлена ўнесці ў запіс звесткі пра бацьку мужчыны.

Чытайце таксама:

Беларусы за мяжою знайшлі прымяненне нядзейнаму беларускаму пашпарту

Што зменіцца для беларусаў пасля падпісання новага міграцыйнага пагаднення з Расіяй

Беларусы з пратэрмінаванымі пашпартамі змогуць падаўжаць дазвол на жыхарства ў Ірландыі

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса

Каментары да артыкула