БЕЛ Ł РУС

У Літвы забралі этап Кубка свету за адмову дапусціць на яго беларусаў і расіян

19.10.2026 / 18:31

Nashaniva.com

Міжнародны саюз сучаснага пяцібор'я (UIPM) пазбавіў Літву права правесці этап Кубка свету. Спаборніцтвы павінны былі адбыцца ў Коўне з 13 па 17 красавіка 2027 года.

Фота ілюстрацыйнае

Прычынай рашэння сталі абмежаванні, якія дзейнічаюць у Літве ў дачыненні да беларускіх і расійскіх спартсменаў. Літоўскі бок па-ранейшаму адмаўляецца дапускаць іх да спаборніцтваў на тэрыторыі краіны.

Прэзідэнт Літоўскай федэрацыі сучаснага пяцібор'я Юсцінас Кіндэрыс заявіў, што спачатку гэтая навіна выклікала ў яго гнеў і расчараванне, бо падрыхтоўка ўжо пачалася і былі заключаныя дамовы з пастаўшчыкамі паслуг. Пры гэтым ён прызнаў, што ўвогуле такое развіццё падзей не стала нечаканасцю: кіраўніцтва UIPM неаднаразова пыталася ў літоўскага боку, як той плануе вырашаць пытанне ўдзелу расійскіх і беларускіх спартсменаў.

Кіндэрыс выказаў шкадаванне, што шматгадовы досвед Літвы ў арганізацыі чэмпіянатаў і заваяванні медалёў не атрымаў, на яго думку, належнага разумення. Ён адзначыў, што федэрацыя спадзявалася на больш паважлівае стаўленне да яе пазіцыі, але не сустрэла разумення.

Чытайце таксама:

Міжнародны саюз раварыстаў зняў абмежаванні з беларусаў

Міжнародная федэрацыя студэнцкага спорту зняла ўсе абмежаванні з беларусаў

Еўрапейская федэрацыя гімнастыкі зняла ўсе абмежаванні з беларускіх і расійскіх атлетаў

Яшчэ адна міжнародная федэрацыя зняла абмежаванні з беларусаў

Каментары да артыкула