БЕЛ Ł РУС

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

20.10.2026 / 10:05

Nashaniva.com

60‑гадоваму пацыенту з ракам прастаты зрабілі дыстанцыйную аперацыю. Мужчына знаходзіўся ў адной бальніцы, а хірургі кіравалі робатам з другой.

Пацыент знаходзіўся ў Мінскім навукова-практычным цэнтры хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі. Побач з ім была медыцынская брыгада, якая дапамагала праводзіць аперацыю і кантралявала яе ход. А хірургі кіравалі робатам з Мінскай абласной клінічнай бальніцы, піша Белта.

Падчас такой аперацыі хірург кіруе рухамі інструментаў робата. Паводле медыкаў, гэта дазваляе дакладна працаваць у вузкай прасторы, дзе звычайнымі хірургічнымі інструментамі дабрацца да патрэбнага органа складана.

Урачы таксама адзначаюць, што пасля аперацый з дапамогай робата пацыенты хутчэй аднаўляюцца. Паводле іх, выпіска магчымая ўжо на шостыя суткі. Калі выпішуць менавіта гэтага мужчыну, у паведамленні не ўдакладняецца.

У Мінскай абласной клінічнай бальніцы ўжо правялі дзясяткі аперацый з дапамогай робата. Для працы з абсталяваннем шэсць дактароў і дзве медсястры прайшлі навучанне ў Кітаі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула