Расіяне ўдарылі па трасе Кіеў — Адэса. Загінулі тры чалавекі
Удар быў сёння раніцай беспілотнікам.
Удар прыйшоўся паблізу аўтадарогі Кіеў — Адэса ў пасёлку Чабаны ў Кіеўскай вобласці, недалёка ад аднаго з гандлёвых цэнтраў. На месцы загарэліся аўтамабілі, піша РБК-Украіна.
Папярэдне, трое чалавек загінулі, яшчэ чацвёра атрымалі раненні. Інфармацыя пра колькасць пацярпелых удакладняецца.