БЕЛ Ł РУС

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму

20.10.2026 / 10:53

Nashaniva.com

Хлопца трымаюць пад вартай. Яго добрую паспяховасць і ўдзел у алімпіядах следства прывяло як аргумент на карысць абвінавачання.

Паводле СК, на працягу двух гадоў падлетак адміністраваў агульнадаступны тэлеграм-канал. Следства налічыла там больш за 40 публікацый, якія, паводле ацэнкі СК, апраўдвалі фашысцкую ідэалогію, услаўлялі прыхільнікаў Трэцяга рэйха і адмаўлялі злачынствы гітлераўскага рэжыму.

Таксама ў СК сцвярджаюць, што хлопец распаўсюджваў матэрыялы, якія распальвалі нацыянальную варожасць, і суправаджаў іх нацысцкай сімволікай.

Асобна следства адзначыла, што абвінавачаны добра вучыўся і ўдзельнічаў у прадметных алімпіядах, у тым ліку па гісторыі. На думку СК, гэта сведчыць пра ўсведамленне ім зместу публікацый.

«Юнак валодаў дастатковым аб’ёмам ведаў, у поўнай меры ўсведамляў характар і маштаб злачынстваў, учыненых нацыстамі на акупаваных тэрыторыях, а таксама бесчалавечную сутнасць нацысцкай ідэалогіі», — заявілі ў ведамстве.

Мінчука абвінавачваюць паводле часткі 1 артыкула 130‑1 Крымінальнага кодэкса — рэабілітацыя нацызму. Паводле паведамлення, ён цалкам прызнаў віну і застаецца пад вартай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула