БЕЛ Ł РУС

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал

20.10.2026 / 11:20

Nashaniva.com

Па словах крыніцы ў паліцыі, «гаворка ідзе пра актывіста крайне левых поглядаў».

Падазраваны, 40‑гадовы жыхар дэпартамента Крэ, які раней ужо трапляў у поле зроку паліцыі, быў затрыманы ў аўторак раніцай. Справа перададзена ў аддзел па барацьбе з тэрарызмам, піша Бі-бі-сі.

Па словах крыніцы ў паліцыі, «гаворка ідзе пра актывіста крайне левых поглядаў».

Затрыманы таксама вядомы ўладам, у прыватнасці, па фактах «гвалту ў дачыненні да асобы, якая валодае дзяржаўнай уладай». Пракурор Ліможа, з якой звязаліся журналісты, пацвердзіла затрыманне падазраванага, не раскрываючы падрабязнасцяў.

Падчас нядаўніх пратэстаў у Ліможы, на паўднёвым захадзе Францыі, невядомыя спалілі гістарычны будынак ратушы, пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула