БЕЛ Ł РУС

У Мінску больш не будзе камерцыйнага долевага будаўніцтва

20.10.2026 / 11:39

Nashaniva.com

Новыя пляцоўкі пад жыллё ў сталіцы выдзяляюць толькі камунальным прадпрыемствам. Камерцыйныя забудоўшчыкі завяршаюць раней узгодненыя праекты. 

Навіну пра гэта паведаміла старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Ірына Гонтарава ў сюжэце «Першага інфармацыйнага», прысвечаным праблемам жылога комплексу «Смарт».

«Застаецца буйны «Паўночны бераг» і вось гэтыя адзінкавыя аб’екты, якія дабудоўваюць. Усё. Далей — толькі УКБ», — сказала яна.

Паводле Гонтаравай, у горадзе будуць завяршаць праекты, якія ўзгаднілі або пляцоўкі пад якія прадалі на аўкцыёнах чатыры-пяць гадоў таму.

Новыя ўчасткі атрымліваюць толькі камунальныя прадпрыемствы. Долевае будаўніцтва — калі людзі ўносяць грошы за будучыя кватэры яшчэ да завяршэння дома — пры гэтым застаецца. 

Office Life яшчэ летась паведамляў пра спыненне продажу новых пляцовак пад забудову камерцыйным кампаніям у Мінску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула