БЕЛ Ł РУС

Крэмль павялічыў зніжку на газ для Кітая на 56 працэнтаў

20.10.2026 / 12:22

Nashaniva.com

Зніжка на расійскі газ, які Кітай закупляе праз газаправод «Сіла Сібіры», запушчаны ў канцы 2019 года, у 2026 годзе дасягне беспрэцэдэнтнага ўзроўню.

Фота: Alexander Kazakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Пра гэта сведчаць матэрыялы да праекта федэральнага бюджэту РФ на 2027 год, апублікаваныя ў базе даных Дзяржаўнай думы. Пра гэта піша расійскае выданне The Moscow Times.

У сярэднім за 2026 год цана «Газпрама» для кітайскага рынку складзе 247,9 даляра за тысячу кубаметраў. Пры гэтым іншыя замежныя кліенты кампаніі, якія знаходзяцца за межамі блізкага замежжа, будуць плаціць па 562 даляры.

Такім чынам, зніжка складзе 315 даляраў за тысячу кубаметраў, або 56%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула