БЕЛ Ł РУС

Выйшла манаграфія даследчыцы з Беластока Вольгі Сямашкі «Могілкі беларусаў Падляшша»

20.10.2026 / 12:26

Nashaniva.com

У Беластоку выйшла з друку кніга даследчыцы, магістаркі ў галіне аховы культурнай спадчыны Вольгі Сямашкі «Могілкі беларусаў Падляшша».

Гэтае выданне аб’ёмам 700 старонак багата аздобленае ілюстрацыямі і здымкамі (амаль 400). У манаграфіі апісана больш за 30 могілак: праваслаўных, каталіцкіх, яўрэйскіх, татарскіх і інш. Аўтарка праз сімволіку і аздабленне магіл, інскрыпцыі, апытанні людзей шукае адказ, наколькі падляшскія могілкі, апісаныя ў кнізе, можна лічыць беларускімі, піша Радыё «Рацыя».

«Гэтая кніга — не толькі навуковае даследаванне, але і мост памяці, які злучае беларусаў Падляшша (аўтахтонаў) з беларускай дыяспарай, што прыязджае жыць у рэгіён. Яна паказвае, як памяць пра продкаў і месцы пахавання становіцца асновай культуры і ідэнтычнасці», — тлумачыць аўтарка.

Кніга «Могілкі беларусаў Падляшша» выйшла ў Беластоцкім выдавецтве, дзякуючы прыватным ахвяравання жыхароў Падляшша і збору на краўдфандынгавай платформе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула