БЕЛ Ł РУС

На Мінскім моры злавілі сома памерам з падлетка

20.10.2026 / 14:17

Nashaniva.com

На Мінскім моры рыбакі вылавілі нечаканы трафей. Кампанія адправілася на рыбалку па судака, але на кручок трапіўся гіганцкі сом. Здымкі эпічнай рыбалкі з'явіліся ў сетцы дзень таму. На фота відаць, што сом даўжэйшы за падлетка, піша Onliner.by.

Здымкі выклаў у Instagram Андрэй Маркевіч, майстар спорту па рыбацкім спорце, а таксама ўдзельнік і прызёр шматлікіх спаборніцтваў і турніраў.

Таксама фота апублікаваў папулярны паблік «Рыбалка ў Беларусі». Допіс набраў амаль 1,5 тысячы лайкаў і дзясяткі каментароў.

Урэшце рыбакі выпусцілі сома назад у вадасховішча. развітаўшыся з ім і даўшы яму розныя мянушкі.

«Вы, калі будзеце купацца на Мінскім моры, будзьце ўважлівыя. Усё, давай, да наступнай сустрэчы. Вяртайся дадому… Ён у шоку!»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула