Названы памер самага вялікага хабару ў 2026 годзе
Сёлета самы вялікі хабар у Беларусі склаў каля 260 тысяч рублёў. Пра гэта расказаў у прэс-цэнтры Дома прэсы начальнік галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Ігар Козік, піша Office Life.
Справа яшчэ не закрыта, таму падрабязнасцей спікер не дадаў. Ён толькі ўдакладніў, што гэтае злачынства звязана са сферай прадастаўлення лагістычных паслуг.
Пры гэтым прадстаўнік МУС падкрэсліў, што гэты выпадак — не адзіны буйны сёлета.
Ужо сёлета задакументавана пяць фактаў, дзе сума хабару склала 100 тысяч рублёў і больш.