Яшчэ адна крыптабіржа прыпыняе абслугоўванне кліентаў з Беларусі
Крыптавалютная біржа MEXC спыніць абслугоўванне карыстальнікаў з Беларусі і Расіі. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце платформы, піша Office Life.
Здымак ілюстрацыйны
Кліенты, якіх закрануць змены, атрымаюць індывідуальныя паведамленні з інфармацыяй пра тое, калі і якім чынам яны змогуць закрыць свае пазіцыі і вывесці актывы.
У MEXC патлумачылі рашэнне пастаяннай працай над удасканаленнем сістэмы выканання рэгулятарных патрабаванняў. Пры гэтым біржа запэўніла, што актывы ўсіх карыстальнікаў застаюцца ў бяспецы.
Паводле рэйтынгу CoinMarketCap, MEXC займае дзявятае месца ў свеце. Штодзённы аб’ём таргоў на платформе ацэньваецца прыкладна ў 900 мільёнаў даляраў. Біржа працуе з 2018 года.
Крыху раней пра спыненне абслугоўвання кліентаў з Беларусі, Расіі і Казахстана абвясціла крыптабіржа Bitget. Яе карыстальнікі павінны вывесці сродкі да 21 кастрычніка.
Чытайце таксама:
Крыптабіржа Bitget больш не будзе абслугоўваць беларусаў
Сын Калаўра кінуў хлебную працу і ўзначаліць першы беларускі крыптабанк
Крыптабіржа выпадкова раздала біткойнаў на 40 мільярдаў даляраў