БЕЛ Ł РУС

Валанцёрскі летнік на Браслаўшчыне

8.07.2010 / 10:14

Nashaniva.com

Рымска-каталіцкая парафія Божага Провіду ў Слабодцы (Браслаўскі раён) запрашае Вас прыняць удзел у валанцёрскім летніку.

Кожны, хто хаця б раз быў на Браслаўшчыне наўрад ці абмінуў зрокам пярліну Беларусі, Слабодкаўскі касцёл. У апошнія тры гады намаганнямі дабрадзеяў ды саміх парафіянаў была зробленая рэстаўрацыя касцёла, але шмат яшчэ чаго патрабуе працы побач з касцёлам. Таму ўсіх, хто мае час і жаданне ўнесці ўклад, запрашаем на працу.

Для кожнага знойдзецца занятак, а ўдзячныя за вашу ахвярнасць парафіяне прадаставяць памяшканне і харчаванне. Таксама існуе магчымась аплаты за квіткі. Не будзе бракаваць адпачынку пры возеры, а жадаючыя могуць далучыцца да малітвы разам са святарамі і атрымаць словы духоўнай апекі.

Больш інфармацыі можна атрымаць патэлефанаваўшы на нумар: МТС (29) 715-36-68

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула