БЕЛ Ł РУС

У мінскім грамадскім транспарце збіраюцца вярнуць кнопкі для адчынення дзвярэй

20.10.2026 / 21:32

Nashaniva.com

У грамадскім транспарце Мінска плануюць зноў укараніць сістэму кнопкавага адчынення дзвярэй для пасажыраў. Пра гэта паведамілі ў «Мінсктрансе», адказваючы на крытыку новаўвядзення ў сацыяльных сетках.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Мінская праўда»

На прадпрыемстве патлумачылі, што для высвятлення меркаванняў пасажыраў правялі апытанне на сваім сайце і ў тэлеграм-каналах. Вынікі паказалі, што галасы падзяліліся амаль пароўну, аднак большасць пакуль не гатовая да такой сістэмы. Таму яе працу часова прыпынілі.

У «Мінсктрансе» адзначылі, што ў будучыні плануюць лепш інфармаваць гараджан пра новаўвядзенне і аднавіць яго выпрабаванне. Паводле прадстаўнікоў прадпрыемства, сістэма дазваляе захоўваць у салоне цяпло зімой і прахалоду летам, бо дзверы адчыняюцца толькі там, дзе гэта неабходна пасажырам. У гадзіны пік, калі пасажыраў асабліва шмат, працэс адчынення дзвярэй цалкам кантралююць кіроўцы.

Сістэму так званых разумных дзвярэй выпрабоўвалі ў Мінску з 1 мая да 31 ліпеня 2026 года. У гэты перыяд дзверы ў грамадскім транспарце адчыняліся пасля таго, як пасажыры націскалі на спецыяльныя кнопкі.

Чытайце таксама:

Колькі ў Беларусі налічваецца электрамабіляў?

На беларускія аўтобусы будзе не так страшна спазняцца

У Мінску значна абновяць грамадскі транспарт

Тралейбусны маршрут з Сухарава да метро стане аўтобусным. Яму памяняюць нумар

Каментары да артыкула