БЕЛ Ł РУС

У Дзень бацькі Лукашэнка пажадаў беларускім мужчынам быць гатовымі ў любы момант стаць на абарону краіны

21.10.2026 / 08:43

Nashaniva.com

У віншаванні з сямейным святам Лукашэнка не абышоўся без напаміну быць напагатове да вайны «ў любы момант».

Віншаванне апублікавалі на афіцыйным сайце Лукашэнкі. У звароце гаворыцца, што свята ўвасабляе асаблівую ролю мужчыны як «абаронцы і надзейнай апоры сям’і», чые веды, досвед і сіла служаць прыкладам для пераймання.

«Заўсёды заставайцеся для сваіх родных вернымі і мудрымі спадарожнікамі, гатовымі ў любы момант стаць на абарону сям’і і краіны», — гаворыцца ў віншаванні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула