БЕЛ Ł РУС

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе

21.10.2026 / 10:20

Nashaniva.com

Мужчына выпаў з 10‑га паверха.

Відавочцы паведамілі ў рэдакцыю Onliner пра трагедыю, якая адбылася ў адным з вышынных дамоў на Лагойскім тракце ў Мінску.

«Мужчына ў чорным адзенні і з балаклавай на галаве выпаў з акна дзясятага паверха. Цяпер яго спрабуюць зняць ратавальнікі МНС, якія прыбылі на месца», — напісаў адзін з чытачоў.

Са слоў суразмоўцы, чалавека, які павіс за фасадам будынка, ён заўважыў каля 8:30 раніцы.

— Цела павісла на ўзроўні восьмага паверха. Мяркуючы па ўсім, мужчына знаходзіўся ў кватэры на дзясятым паверсе: там адчынена акно, з якога звісае трос, — распавёў Валерый.

Паводле слоў іншага відавочцы, неўзабаве на месца здарэння прыехалі міліцыя і МНС. Спецыялісты змаглі трапіць у кватэру на дзясятым паверсе, адкуль, меркавана, выпаў чалавек.

Падрабязнасці і абставіны здарэння цяпер высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула