Ва Украіне прыйшлі з ператрусам да кіраўніка Нацбанка
Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Украіны і Спецыялізаваная антыкарупцыйная пракуратура праводзяць ператрусы ў кіраўніка Нацбанка Украіны Андрэя Пышнага.
Андрэй Пышны, фота Нацбанк Украіны
Пра гэта паведамілі дэпутаты Аляксей Ганчарэнка і Яраслаў Жалезняк, а таксама крыніцы «Украінскай праўды». Іншых падрабязнасцей яны не прыводзяць.
Пышны ўзначальвае Нацбанк Украіны з кастрычніка 2022 года.