БЕЛ Ł РУС

У Расіі чарговы рэгіён скараціў выплаты сем’ям загінулых на вайне супраць Украіны

21.10.2026 / 14:15

Nashaniva.com

Менш грошай будуць атрымліваць і параненыя вайскоўцы, паведамляе The Insider.

Фота: «Пра што кажа Смаленск»

У Смаленскай вобласці рэгіянальную выплату сям’і загінулага на вайне супраць Украіны скарацілі з мільёна расійскіх рублёў (каля 12 тысяч даляраў) да 700 тысяч (каля 8,5 тысячы даляраў). Адпаведную пастанову губернатар Васіль Анохін падпісаў 16 кастрычніка.

За лёгкае раненне цяпер прадугледжана 300 тысяч расійскіх рублёў (каля 3,7 тысячы даляраў) замест 500 тысяч (каля 6 тысяч даляраў). За цяжкае — 500 тысяч замест 700 тысяч (каля 8,5 тысячы даляраў).

За раненні, якія не ўваходзяць у зацверджаны дзяржавай пералік, выплату скарацілі ўтрая: з 300 тысяч расійскіх рублёў (каля 3,7 тысячы даляраў) да 100 тысяч (каля 1,2 тысячы даляраў).

Змены выплат з рэгіянальнага бюджэту закранулі вайскоўцаў, супрацоўнікаў Расгвардыі, добраахвотнікаў і іх сем’і.

Паводле The Insider, Смаленская вобласць стала прынамсі восьмым рэгіёнам Расіі, дзе ў 2026 годзе скарацілі або скасавалі выплаты сем’ям загінулых на вайне. Раней такія рашэнні прынялі ва Ульянаўскай, Кемераўскай, Омскай, Саратаўскай, Арэнбургскай і Самарскай абласцях, а таксама ў Башкартастане.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула