Каля берагоў Амана заўважылі ружовых дэльфінаў. Чаму яны такога колеру — загадка ВІДЭА
Каля Маската, сталіцы Амана, заўважылі дэльфінаў, якія выглядалі ружовымі на фоне цямнейшых суродзічаў.
Відэа разышлося па сацсетках, але спецыялісты пакуль не назвалі прычыну незвычайнай афарбоўкі, піша India Today.
Прычына можа быць не ў пігменце скуры, а ў крывяносных сасудах, якія прасвечваюць праз яе. Калі прыток крыві да паверхні цела ўзмацняецца, каб аддаць лішняе цяпло, ружовы колер становіцца больш заўважным.
Аднак ці тлумачыць гэта выгляд дэльфіна ў Амане — невядома. Паводле Міжнароднай кітабойнай камісіі, гарбатыя дэльфіны Індыйскага акіяна, якія водзяцца ў гэтым рэгіёне, звычайна застаюцца шэрымі ўсё жыццё.