БЕЛ Ł РУС

Ізраільскія вайскоўцы забілі выкрадальніка Шані Лук

21.10.2026 / 15:46

Nashaniva.com

Жахлівы здымак Шані Лук абляцеў увесь свет: 7 кастрычніка 2023 года яна ляжала ў кузаве грузавіка ў атачэнні тэрарыстаў ХАМАС. Грамадзянка Германіі і Ізраіля загінула ва ўзросце ўсяго 22 гадоў, калі прыехала на музычны фестываль Supernova каля мяжы з сектарам Газа.

20 кастрычніка Армія абароны Ізраіля паведаміла, што нанесла авіяўдар па Джабаліі ў сектары Газа і забіла тэрарыста ХАМАС на імя Тамер Махамад Ібрагім аль-Забак, піша BILD. Як мяркуецца, менавіта ён выкраў Шані Лук падчас масавай разні 7 кастрычніка 2023 года.

Пазней аль-Забак арганізоўваў напады на ізраільскіх салдат і спрабаваў аднавіць тэрарыстычную інфраструктуру ХАМАС у сектары Газа, заявіла армія Ізраіля.

У кастрычніку 2023 года распаўсюдзіліся кадры, на якіх было відаць, як тэрарысты ХАМАС перавозілі часткова аголенае цела Шані Лук у кузаве пікапа па вуліцах сектара Газа.

У маі 2024 года ізраільскія салдаты падчас аперацыі ў сектары Газа знайшлі парэшткі дзяўчыны і даставілі іх у Ізраіль для пахавання.

«Яна была вельмі жыццярадасным дзіцем і з ранніх гадоў мела ўласныя ўяўленні пра жыццё, — нядаўна расказала яе маці Рыкарда Лук. — Яна была адкрытая свету, сама шыла сабе адзенне і рана заявіла, што хоча стаць мастачкай, а школа яе не цікавіць. Яна была вельмі прыязнай, мілай і вясёлай і адразу прыцягвала да сябе ўвагу».

Зусім нядаўна, у канцы верасня, ізраільская армія паведаміла пра забойства яшчэ аднаго выкрадальніка. Гаворка ішла пра прыхільніка ХАМАС, які вывез на матацыкле ў сектар Газа ізраільцянку Наа Аргамані. Пазней яе ўдалося вызваліць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула