БЕЛ Ł РУС

У Мінску рабочы зваліўся з даху і загінуў

21.10.2026 / 18:15

Nashaniva.com

У Мінску 21 кастрычніка загінуў 53‑гадовы рабочы, які выконваў работы па замене даху аднаго са складскіх памяшканняў сталічнай арганізацыі на вуліцы Гурскага, паведаміў Следчы камітэт.

Скрыншот з відэа

Паводле папярэдніх звестак, мужчына перамяшчаўся па даху будынка без страхавальнага абсталявання і сродкаў індывідуальнай абароны. У нейкі момант ён праваліўся ўсярэдзіну склада.

У выніку падзення з вышыні рабочы атрымаў траўмы, ад якіх памёр.

Чытайце таксама:

Загінуламу на Лагойскім тракце хлопцу было 22 гады

У Добрушскім раёне мужчына загінуў на ферме

Мужчына загінуў, працуючы з мотаблокам

Каментары да артыкула