БЕЛ Ł РУС

У Новай Маскве ў выніку атакі беспілотнікаў пашкоджаныя паліклініка і жылыя дамы. У Серпухаве атакаваны арсенал Мінабароны Расіі

22.10.2026 / 07:35

Nashaniva.com

Паводле слоў мэра расійскай сталіцы Сяргея Сабяніна, з вечара 21‑га кастрычніка да чатырох гадзін раніцы ў бок Маскоўскага рэгіёна ляцелі 630 украінскіх беспілотнікаў.

Большую частку з іх, як піша мэр, збілі на далёкіх рубяжах, яшчэ 163 — на падлёце да Масквы. Два чалавекі пацярпелі ў раёне Воранава (Траецкая і Навамаскоўская акругі), піша «Дождь».

У Серпухаве атакавана ААТ «75 Арсенал» — прадпрыемства Мінабароны, якое вырабляе зброю і боепрыпасы, а таксама рамантуе ваенную тэхніку. На тэрыторыі завода адбыўся выбух, паведамляе выданне.

У Ліпецку, паводле паведамлення губернатара Артамонава, пацярпеў мужчына 2001 года нараджэння, ён знаходзіцца ў бальніцы. Мясцовыя СМІ пішуць, адзначае Astra, што ён атрымаў раненні ў выніку «падзення абломкаў» на шматпавярховы дом у жылым комплексе «Атмасфера».

Губернатар таксама паведаміў пра пашкоджаныя вокны і фасады некалькіх прыватных і шматкватэрных дамоў у розных раёнах горада, а таксама пра пашкоджанне будынка паліклінікі на вуліцы Меркулава. Паліклініка была закрытая, людзей унутры не было.

У Тульскай вобласці, паводле слоў губернатара Дзмітрыя Міляева, збілі 70 беспілотнікаў. Пацярпелых няма, пашкоджаныя прыватныя дамы ў Заокскім раёне і ў Туле.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула