БЕЛ Ł РУС

У Еўропе абмяркоўваюць, хто мог бы весці перамовы з Пуціным ад яе імя

22.10.2026 / 08:48

Nashaniva.com

Сярод імаверных кандыдатаў — прэзідэнт Фінляндыі і кіраўнік Еўрарады.

Аляксандр Стуб. Фота: AP Photo / Thomas Padilla

Еўрапейскія ўрады абмяркоўваюць, каго вылучыць для прамых перамоваў з Уладзімірам Пуціным пра вайну, піша Politico.

Гэта стала больш актуальным пасля таго, як амерыканскі пасланнік Стыў Уіткаф паехаў у Расію, каб прапанаваць Пуціну трохбаковы саміт з Трампам і Зяленскім. Трамп усё часцей дамаўляецца з Пуціным праз галовы ўкраінцаў і еўрапейцаў. 

Найбольш абмяркоўваная фігура — прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб. На яго карысць добрыя адносіны з Трампам і вялікі фінскі досвед зносін з Расіяй. Пакуль ён адзіны, хто сам праявіў ініцыятыву, і ўжо ўдзельнічаў у перамовах у Осла.

Яшчэ адзін варыянт — старшыня Еўрапейскай рады Антоніу Кошта. Адзін з дыпламатаў лічыць яго больш нейтральным пасярэднікам, чым фон дэр Ляен ці Калас, якіх бачаць занадта праўкраінскімі. Аднак сам Кошта пакуль адмаўляецца размаўляць з Пуціным.

У Еўракамісіі кажуць, што ЕС ужо ўдзельнічае ў працэсе. Доказам называюць прысутнасць дарадцы фон дэр Ляен Б'ёрна Зайберта ў Осла, дзе абмяркоўвалі тэрыторыі, бяспеку і пасляваеннае аднаўленне Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула