БЕЛ Ł РУС

У Літве выбухнулі і загарэліся кантрабандныя шары

22.10.2026 / 09:51

Nashaniva.com

За адзін дзень у двух раёнах Літвы паветраныя шары з кантрабанднымі цыгарэтамі сутыкнуліся з электраправадамі. У абодвух выпадках жыхары чулі выбухі, на месца выязджалі пажарныя, піша Delfi.

Першае здарэнне адбылося 21 кастрычніка каля шостай раніцы ў вёсцы Кедайняйскага раёна. Пажарным паведамілі, што на вуліцы выбухнуў ліхтар. На месцы высветлілася, што ў электраправады рэзнуўся і выбухнуў кантрабандны шар. Яго абрыўкі гарэлі на ўзбочыне.

Шары кантрабандыстаў. Фота: чытач 15min.lt

Другі выклік паступіў а 23‑й гадзіне з вёскі Кайшадорыскага раёна. Мясцовы жыхар пачуў выбух і заўважыў агонь у полі. Пажарныя, якія прыехалі на месца, выявілі ахоплены полымем шар з кантрабанднымі цыгарэтамі. Ён таксама сутыкнуўся з электраправадамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула