БЕЛ Ł РУС

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад

22.10.2026 / 10:16

Nashaniva.com

Хацела даць каля $230, а давялося плаціць $1800 штрафу.

Каўроўскі гарадскі суд Уладзімірскай вобласці Расіі вынес прысуд грамадзянцы Беларусі. Яе прызналі вінаватай па ч. 2 арт. 291 Крымінальнага кодэкса Расіі (дача хабару службовай асобе асабіста ў значным памеры).

Сын беларускі адбывае тэрмін у калоніі строгага рэжыму №6 ва Уладзімірскай вобласці. У пачатку лета 2026 года ён напісаў маці, што незадаволены ўмовамі ўтрымання.

Гэта не дзіўна: паводле справаздач праваабаронцаў, у калоніі практыкуюцца катаванні, згвалтаванні, забойствы і давядзенне зняволеных да самагубства.

Жанчына вырашыла даць аднаму з кіраўнікоў калоніі хабар — каля $230 і прадукты. Узамен яна хацела, каб сына перавялі ў іншы атрад.

Але супрацоўнік калоніі, якому прапанавалі грошы, адмовіўся і паведаміў пра гэта аддзелу ўласнай бяспекі.

Беларуску затрымалі. На судзе яна цалкам прызнала віну. Ёй прызначылі штраф 150 тысяч расійскіх рублёў (каля $1800).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула