БЕЛ Ł РУС

Мінчанка не паверыла, што кур’ер працуе ў Нацбанку, і папрасіла парады ў махляроў

22.10.2026 / 10:58

Nashaniva.com

Яны ўсё пацвердзілі і пабагацелі на 7 тысяч даляраў.

У мінскую міліцыю звярнулася 50‑гадовая жыхарка сталіцы. Жанчына думала, што задэкларавала грошы ў Нацыянальным банку, але пазней зразумела, што яе падманулі тэлефонныя махляры, паведамляе прэс-служба МУС.

За дзень да гэтага аферысты патэлефанавалі ёй ад імя «БелЭнерга» і папрасілі назваць код для замены лічыльнікаў. А затым, пад выглядам супрацоўнікаў Камітэта дзяржаўнага кантролю, запатрабавалі задэклараваць усе яе зберажэнні праз пазаштатнага работніка Нацбанка.

Сустрэўшыся з ім, мінчанка пачала сумнявацца, што мужчына сапраўды з’яўляецца банкаўскім кур’ерам. Яна паведаміла пра свае падазрэнні жанчыне-куратару, якая ўвесь час заставалася з ёй на сувязі.

Тая запэўніла, што ўсё пад кантролем і іх сустрэча дакументуецца. Паверыўшы ёй, мінчанка перадала незнаёмцу 7 тысяч даляраў, думаючы, што хутка атрымае іх назад. Аднак ужо ў той жа вечар аферысты перасталі выходзіць на сувязь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула