БЕЛ Ł РУС

Рыбакоў пра ход перамоваў з ЗША: Асобныя пытанні вырашаныя цалкам, некаторыя — у працэсе

22.10.2026 / 13:05

Nashaniva.com

Паводле словаў пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН, перамовы з амерыканскім бокам будуць працягвацца, а станоўчыя вынікі не прымусяць сябе доўга чакаць.

Напрыклад, на наступным тыдні Валянцін Рыбакоў разлічвае чарговы раз сустрэцца з амерыканскай дэлегацыяй у Нью-Ёрку, піша БелТА.

У парадку дня перамоваў — як пытанні, якія прадстаўнікі ЗША пакуль не вырашылі па выніках папярэдніх сустрэч з беларускім бокам, так і новыя магчымасці для ўзаемадзеяння.

«Усе пытанні, якія былі пазначаныя, вырашаюцца. Але цалкам вырашанае толькі адно — знятыя персанальныя санкцыі з кіраўніка «Беларуськалія». Астатнія пытанні знаходзяцца ў працэсе вырашэння. Гэта можа заняць пэўны час, бо пытанні складаныя і датычацца банкаўскай дзейнасці. Але яны будуць вырашаныя», — сказаў дыпламат па выніках дакладу Лукашэнку.

«Адкрываюцца новыя магчымасці для ўзаемадзеяння з амерыканскім бокам, у тым ліку з улікам апошніх рашэнняў прэзідэнта ЗША адносна ўзаемадзеяння з іншымі краінамі», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам

Каментары да артыкула