БЕЛ Ł РУС

Пуцін не перадаваў Уіткафу пісьмовых прапаноў па ўрэгуляванні вайны

22.10.2026 / 13:35

Nashaniva.com

Размова Пуціна з Трампам пакуль не запланаваная, але яе могуць хутка арганізаваць, сказаў сёння Дзмітрый Пяскоў.

Стыў Уіткаф і Уладзімір Пуцін, фота kremlin.ru

Дзмітрый Пяскоў адказаў «не» на пытанне журналістаў, ці перадаваў Пуцін Уіткафу пісьмовыя прапановы па ўрэгуляванні вайны ва Украіне, паведамляе «Дождь».

Прэс-сакратар Крамля заявіў, што публічнае абмеркаванне прапаноў па ўрэгуляванні вайны можа толькі нашкодзіць, а размова Пуціна з Трампам пакуль не запланаваная, але яе могуць хутка арганізаваць.

«У Крамлі «не чулі» заяў пра гатоўнасць Украіны і еўрапейскіх краін да рэальнага дыялогу, але ўзрослую актыўнасць некаторых еўрапейскіх сталіц ацэньваюць станоўча», — заявіў Дзмітрый Пяскоў.

Склад расійскіх перамоўшчыкаў для трохбаковай сустрэчы па Украіне пакуль не вызначаны, а рашэнне прыме Пуцін. Таксама не прынятае рашэнне пра ўдзел Пуціна ў саміце G20 у Маямі, дадаў Дзмітрый Пяскоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула