БЕЛ Ł РУС

Беларусь у найбліжэйшы час накіруе новую партыю калію ў ЗША

22.10.2026 / 13:58

Nashaniva.com

Першая партыя ўжо знаходзіцца ў порце Новага Арлеана. 

Беларусь у найбліжэйшы час накіруе новую партыю калію ў ЗША. Пра гэта журналістам паведаміў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў па выніках дакладу Лукашэнку, піша БелТА.

«Адзін груз нашага калію ўжо знаходзіцца ў порце Новага Арлеана. Ён цалкам прайшоў мытнае афармленне і прыняты як беларускі прадукт. Гэта значыць, што мы маем канкрэтны практычны вынік зняцця амерыканцамі санкцый з нашай калійнай галіны», — расказаў дыпламат.

«У найбліжэйшай перспектыве, відавочна, будзе накіраваны наступны груз на рынак ЗША»,— паведаміў ён.

Першая пасля зняцця санкцый партыя калію была адпраўлена ў верасні. 15 верасня Беларуская калійная кампанія адгрузіла 30 000 тон на судна ў расійскім порце Бронка (Санкт-Пецярбург).

14 кастрычніка калій трапіў у Новы Арлеан.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула