БЕЛ Ł РУС

Насельніцтва Украіны скарацілася да 28,5 мільёна чалавек — дэмограф

22.10.2026 / 15:24

Nashaniva.com

Галоўная прычына далейшага скарачэння насельніцтва — выезд украінцаў за мяжу.

Украінка з плакатам у Варшаве ў чацвёртыя ўгодкі поўнамаштабнага ўварвання Расіі. Фота: Jaap Arriens / NurPhoto via Getty Images 

Насельніцтва Украіны скарацілася да 28,5 мільёна чалавек. Гэта на 500 тысяч менш, чым ранейшая агучаная ацэнка ў 29 мільёнаў.

Новыя разлікі Інстытута дэмаграфііі сацыяльных даследаванняў НАН Украіны ўпершыню публічна агучыла дырэктарка ўстановы Эла Лібанава, паведамляе РБК-Украіна.

Галоўная прычына скарачэння насельніцтва — выезд украінцаў за мяжу.

Лічыцца, што на пачатак 2022 года ва Украіне, калі лічыць з акупаванымі Расіяй ДНР, ЛНР і Крымам, было 42‑43 мільёны чалавек, без іх 41 млн. Асноўны выезд прыпаў на першыя месяцы 2022 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула