БЕЛ Ł РУС

Яшчэ адзін беларус пацярпеў у Бранскай вобласці

22.10.2026 / 16:04

Nashaniva.com

Яшчэ адзін грамадзянін Беларусі пацярпеў у расійскай Бранскай вобласці нібыта ў выніку атакі, якую расійскі бок прыпісвае УСУ. Пра гэта паведаміў мясцовы губернатар Ягор Кавальчук.

Здымак ілюстрацыйны

Інцыдэнт, як паведамляецца, адбыўся каля сяла Дземенка ў Навазыбкаўскай гарадской акрузе. У выніку выбуху беспілотніка быў паранены кіроўца грузавога аўтамабіля.

Медыкі аказалі беларусу неабходную дапамогу і прызначылі амбулаторнае лячэнне.

Раней паведамлялася, што іншы беларус быў паранены раніцай 22 кастрычніка ў Жукоўскім раёне той жа Бранскай вобласці.

Чытайце таксама:

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

Стала вядомая найбольш верагодная прычына змены маршрутаў цягнікоў з Беларусі ў расійскія Анапу і Адлер

У расійскай Бранскай вобласці праз атаку УСУ парушыўся рух цягнікоў

У Бранскай вобласці ад удару беспілотніка пацярпела беларуска. Ёй ампутавалі канцавіны

Каментары да артыкула