БЕЛ Ł РУС

Крэдыты і дэпазіты зменшацца яшчэ на 0,5%

8.07.2010 / 13:05

ЯВ

Стаўка рэфінансавання апускаецца да 11,5%.

З 14 ліпеня Нацыянальны банк Беларусі зноў знізіць стаўку рэфінансавання на 0,5%. Цяпер яе ўзровень будзе складаць 11,5% гадавых. Апошні раз зніжэнне адбылося 12 траўня - таксама на 0,5%.

Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2010 год прадугледжваецца зніжэнне стаўкі рэфінансавання да канца года да 9-12% гадавых, а ставак па крэдытах - да 12-15% гадавых.

Стаўка рэфінансавання ўплывае на працэнты па крэдытаз і дэпазітах.

Маленькая стаўка бывае пры нізкай інфляцыі і стабільнасці эканомікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула