БЕЛ Ł РУС

У Тыбеце адбыўся землятрус, загінулі 16 чалавек, сотні дамоў разбураныя

23.10.2026 / 07:18

Nashaniva.com

Магнітуда склала сем балаў.

Фота: CCTV+VCG / Getty Images

Як паведамляюць кітайскія дзяржаўныя СМІ, у горным раёне Тыбета адбыўся землятрус магнітудай сем, у выніку якога загінулі сама меней 16 чалавек, піша Бі-бі-сі.

Эпіцэнтр землятрусу прыйшоўся на павет Бачэн (акруга Нагчу) у ноч на чацвер. Гэты павет размешчаны за 400 км на паўночны ўсход ад Лхасы — адміністрацыйнага цэнтра Тыбета.

Улады аб'явілі рэжым надзвычайнай сітуацыі і накіравалі ў пацярпелы раён выратавальныя атрады. Таксама паведамляецца пра 32 параненых.

Як паведамляюць мясцовыя крыніцы, у зоне бедства разбурана 339 жылых дамоў, а ў самім рэгіёне практычна цалкам спынена падача электраэнергіі.

З-за каменяпадаў дарогі ў рэгіёне апынуліся перакрытыя, што абцяжарвае доступ выратавальных службаў да пацярпелых раёнаў.

Моцныя падземныя штуршкі таксама адчуваліся ў гарадах Чамдо і Ньінчы ў Тыбеце.

Менш за два месяцы таму Тыбет і Непал сур'ёзна пацярпелі ад маштабных паводак і апоўзняў, выкліканых абрушэннем ледавіка. Тады загінулі не менш за 1400 чалавек, а сотні людзей дагэтуль лічацца зніклымі без вестак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула