БЕЛ Ł РУС

У Беларусі плануюць запусціць вясковыя маршруткі па заяўках

23.10.2026 / 08:12

Nashaniva.com

Пілотны праект выконваецца ў Маларыцкім раёне, яго плануюць пашырыць на ўсю краіну.

У Беларусі разглядаецца магчымасць пашырэння практыкі арганізацыі прыгарадных пасажырскіх перавозак па заяўцы. Пра гэта журналістам учора паведаміў начальнік упраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Мінтранспарту Андрэй Гладкі, піша БелТА.

Пілотны праект рэалізуецца з канца верасня ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці.

Перавозкі «па заяўцы» прадугледжваюць, што аўтобус або маршрутка прыгарадных зносін адпраўляецца па маршруце ці заязджае ў пэўны маланаселены пункт тады, калі ад пасажыраў загадзя паступае заяўка. Маўляў, жыхары маланаселеных пунктаў не застануцца адрэзанымі ад гарадоў — транспарт гарантавана прыедзе, калі ёсць адпаведны запыт.

Схема распрацаваная Міністэрствам транспарту і камунікацый для вырашэння праблемы транспартных зносін у рэгіёнах з невялікім пасажырапатокам. 

«Паглядзім, як зарэкамендуе сябе праект на тэрыторыі Брэсцкай вобласці, і, пачынаючы з 2027 года, будзем паўсюдна ўкараняць яго, каб людзі, якія жывуць у малых населеных пунктах, мелі магчымасць карыстацца транспартнымі паслугамі», — адзначыў Андрэй Гладкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула