БЕЛ Ł РУС

У сусветны пракат сёння выходзіць «Клара і Сонца». У галоўнай ролі — зорка «Уэнсдэй»

23.10.2026 / 08:48

Міраслаў Яноўскі

Падзеі адбываюцца ў недалёкай будучыні, дзе жывуць мадыфікаваныя дзеці.

23 кастрычніка ў сусветны пракат выходзіць фільм «Клара і Сонца» паводле аднайменнага рамана лаўрэта Нобелеўскай прэміі Кадзуа Ісігура.

Падзеі кнігі адбываюцца ў недалёкай будучыні, меркавана ў ЗША. Існуюць мадыфікаваныя (фарсіраваныя) дзеці, каб быць больш паспяховымі ў гэтым жыцці. Але яны жывуць дома, рэдка куды выходзяць, заняткі ў школах праходзяць анлайн, таму ім наймаюць ідэальных сябровак (ІС) і ідэальных сяброў — чалавекападобных робатаў, каб тыя ўзаемадзейнічалі з дзецьмі, былі іх сябрамі, клапаціліся пра іх.

Клара — адна з такіх ІС. Яна паступае да хворай на нейкую загадкавую хваробу дзяўчынкі Джозі, якая слабее з кожным днём.

Прычым тут Сонца? З ім Клара павінна дамовіцца пра адну важную рэч. 

Раман Ісігура — шчымлівая антыўтопія пра самаахвяраванне і гатоўнасць жыць дзеля іншага чалавека, да якога прывязаліся з першай хвіліны, проста пабачыўшы ў вітрыне крамы.

Клару сыграла зорка «Уэнсдэй» Джэна Артэга. Джозі — Мія Тарыя, яе маму — Эмі Адамс, менеджарку крамы робатаў — Наташа Ліён, дзівакаватага мастака Капальдзі — Стыў Бушэмі.

Рэжысёр фільма, аўтар «Трусіка Джоджа» і «Тора» — Тайка Вайціці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула