БЕЛ Ł РУС

Даляр апускаецца ніжэй за 2,95 рубля

23.10.2026 / 10:42

Nashaniva.com

На пачатку таргоў у Мінску 23 кастрычніка амерыканская валюта зніжаецца на 0,85 капейкі да 2,9458 рубля.

Таргі скончацца а 13-й.

У пачатку года даляр каштаваў 2,9047 рубля, потыпм некалькі разоў браў планку тры рублі і апускаўся за яе.

У красавіку ён пачаў моцна таннець і ў маі апусціўся нават да 2,72 рубля, пасля чаго пачаўся рост. У пачатку верасня амерыканская валюта дабралася да 3,0792, а пасля зноў пачалося зніжэнне. У гэты панядзелак даляр зноў апусціўся ніжэй за тры рублі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула