БЕЛ Ł РУС

Украіна атакавала Гарадзец у Ніжагародскай вобласці. Там размешчаны дата-цэнтр Федэральнай падатковай службы Расіі

23.10.2026 / 10:57

Nashaniva.com

У горадзе ўпалі абломкі беспілотнікаў, а рух транспарту быў часова спынены.

Украіна атакавала Гарадзец у Ніжагародскай вобласці, дзе размешчаны дата-цэнтр Федэральнай падатковай службы Расіі. Пра атаку і выбухі ў раёне дата-цэнтра паведаміў украінскі маніторынгавы канал Exilenova+.

У горадзе ўпалі абломкі беспілотнікаў, а рух транспарту быў часова спынены.

Выканаўчы дырэктар «Таварыства абароны інтэрнэту» Міхаіл Клімараў заявіў «Эху Москвы», што ў Федэральнай падатковай службы ёсць два ўзаемазамяняльныя дата-цэнтры — у падмаскоўнай Дубне і ў Ніжагародскай вобласці.

Паводле яго слоў, там захоўваюцца падатковыя даныя, а таксама запісы органаў ЗАГС, рэестр юрыдычных асоб і, магчыма, кадастравыя звесткі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула