Перамовы Кіеў — Масква — Вашынгтон пройдуць у пачатку лістапада
Яны павінны адбыцца ў сталіцы ААЭ.
Трохбаковыя перамовы паміж Масквой, Кіевам і Вашынгтонам пройдуць у Абу-Дабі ў першай палове лістапада, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.
Бакі будуць абмяркоўваць пытанні бяспекі і мірнага ўрэгулявання паміж Расіяй і Украінай, паведаміў сёння прэс-сакратар Крамля.