БЕЛ Ł РУС

Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы паказала, як мянялі Андрэя Пачобута

23.10.2026 / 13:13

Nashaniva.com

ABW адыграла ключавую ролю ў падрыхтоўцы і правядзенні гэтай аперацыі

Польскае Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) паказала кадры абмену зняволенымі паміж Польшчай і Беларуссю, у выніку якога 28 красавіка быў вызвалены журналіст Андрэй Пачобут.

Ведамства апублікавала ў X фрагменты запісаў з месца правядзення аперацыі, звярнула ўвагу Reform.news.

«ABW адыграла ключавую ролю ў падрыхтоўцы і правядзенні гэтай аперацыі», — гаворыцца ў каментары.

Абмену прысвечаны выпуск праграмы Raport Specjalny пад назвай «Новая халодная вайна» на тэлеканале TVP Info. Ён выйдзе ў эфір 25 кастрычніка ў 20:15.

У праграме супрацоўнік ABW падзеліцца падрабязнасцямі аперацыі і раскажа пра асаблівасці такіх мерапрыемстваў, паведамілі ў ведамстве.

Андрэй Пачобут быў вызвалены вясной гэтага года ў выніку абмену па формуле «пяць на пяць», праведзенага Польшчай і Беларуссю. У арганізацыі абмену таксама ўдзельнічалі ЗША.

Пры вызваленні Андрэй Пачобут атрымаў запэўненні, што зможа вярнуцца ў Беларусь. У пачатку верасня ён здзейсніў тыднёвую паездку ў краіну, дзе сустрэўся з роднымі і актывістамі Саюза палякаў у Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула