БЕЛ Ł РУС

У Лідскім раёне ў аварыі загінулі два чалавекі

23.10.2026 / 19:44

Nashaniva.com

75‑гадовы кіроўца аўтамабіля ВАЗ ехаў па трасе М-6 у напрамку Гродна. Паварочваючы, ён не саступіў дарогу сустрэчнаму Volkswagen Passat, якім кіраваў 21‑гадовы мужчына, паведамляе Следчы камітэт.

Скрыншот з відэа

У выніку сутыкнення кіроўца ВАЗ загінуў на месцы. Яго 71‑гадовую пасажырку даставілі ў бальніцу, дзе яна памерла ад атрыманых траўмаў. Кіроўца Volkswagen не пацярпеў.

Лідскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу паводле часткі 2 артыкула 317 Крымінальнага кодэкса Беларусі — за парушэнне правіл дарожнага руху, якое пацягнула смерць чалавека.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула