Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй
Прэзідэнт Украіны заявіў, што гатовы да мірнага пагаднення, якое прадугледжвае замарожванне вайны на цяперашняй лініі фронту.
Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo / Alex Brandon
Аднак, паводле яго слоў, Украіна не пагодзіцца прызнаць, што «часова акупаваная тэрыторыя стала расійскай». Пра гэта Уладзімір Зяленскі заявіў у інтэрв’ю ABC News, піша «Украінская праўда».
«Так, мы гатовыя спыніць гэтую вайну як мага хутчэй. Замарозіць канфлікт па лініі фронту проста цяпер», — сказаў ён.
На пытанне, ці быў бы Зяленскі гатовы дзеля пагаднення «аддаць 25% тэрыторыі Украіны», прэзідэнт адказаў адмоўна, патлумачыўшы, што расіяне захапілі меншую долю тэрыторыі.
«Калі нехта гаворыць пра 25%, гэта азначае, што мы павінны адмовіцца ад усяго Данбаса. Гэта будзе азначаць, што яны (расіяне) будуць кантраляваць 25%. Цяпер яны кантралююць 19,3%», — сказаў ён.
Разам з тым Зяленскі адзначыў, што «мы не пагодзімся — я чуў такія прапановы — на тое, каб часова акупаваную тэрыторыю прызналі расійскай».
Таксама ў інтэрв’ю прэзідэнт паўтарыў, што абмежаванні для Starlink працягваюць дзейнічаць.