БЕЛ Ł РУС

Конкурс «Інтэрбачанне» сёлета не адбудзецца

24.10.2026 / 14:46

Nashaniva.com

 Ён меўся прайсці другі раз.

Фота: Sefa Karacan / Anadolu via Getty Images

Аналаг «Еўрабачання» планавалі правесці ў Саудаўскай Аравіі, але перанеслі на 2027 год. Магчыма, адмена адбылася на фоне пачашчэння ўдараў еменскіх хусітаў.

«У сілу комплексу абставін правесці конкурс у Саудаўскай Аравіі пакуль не ўяўляецца магчымым. Паводле наяўных звестак, прапанавана правесці конкурс у 2027 годзе», — заявіла крыніца ТАСС.

«Інтэрбачанне» ўпершыню прайшло мінулай восенню ў Расіі. У ім удзельнічалі больш за 20 краін, а перамогу атрымаў спявак з В’етнама Дзік Фук.

Прадстаўнічка Беларусі Анастасія Краўчанка заняла шостае месца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула