БЕЛ Ł РУС

Збілі Артура Фінькевіча

8.07.2010 / 20:26

Зміцер Панкавец

Нападнікі забралі ў хлопца ноўтбук, мабільнік, дыктафон, а таксама пашпарт з амерыканскай візай.

Здарэнне адбылося прыкладна а 17 гадзіне вечара ў раёне перасячэнне праспекта Машэрава з вуліцай Чырвонай. Лідэр «Маладой Беларусі» Артур Фінькевіч разам з актывістам Аляксеем Лыкшыным зайшлі ў двор, дзе знаходзіцца інтэрнэт‑кавярня «Вірус».

Артур кажа, што літаральна праз імгненне на іх накінуліся ззаду чацвёра мужчын. «Мінакі бачылі гэтых людзей, і пры неабходнасці змогуць пазнаць», — кажа А.Фінькевіч.

Па словах Артура, яму ў вочы пырскалі нейкай вадкасцю, якая шчыплецца. Кашуля таксама ў нечым ружовым.

У моладзевага лідэра забралі ноўтбук, дыктафон, некалькі флэшак, мабільнік. Адабралі таксама пашпарт з амерыканскай візай. У нядзелю Фінькевіч мусіў ляцець у Штаты.

Хлопцаў даставілі ў 10‑ую бальніцу, дзе ім аказалі першую дапамогу.

У суботу пройдзе з’езд «Маладой Беларусі». Артур не выключае, што інцыдэнт са збіццём можа быць звязана з правядзеннем з’езду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула