БЕЛ Ł РУС

Белгарад масавана атакавалі беспілотнікі

25.10.2026 / 08:45

Nashaniva.com

Улады паведамілі пра аднаго загінулага і 14 параненых.

У ноч на 25 кастрычніка расійскі Белгарад масавана атакавалі дроны. Паводле губернатара вобласці Аляксандра Шуваева, загінуў адзін чалавек, яшчэ 14 атрымалі раненні. 

Мэр Белгарада Валянцін Дзямідаў апублікаваў кадры наступстваў атакі і паведаміў пра значныя пашкоджанні жылых дамоў, іншых будынкаў і дзясяткаў аўтамабіляў.

Расійскі Следчы камітэт завёў крымінальную справу паводле артыкула пра тэракт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула