БЕЛ Ł РУС

44‑гадовы мінчук на вуліцы Тэслы агаліўся перад дзяўчынай і пачаў мастурбаваць

25.10.2026 / 10:14

Nashaniva.com

Мужчына быў п'яны. Яго затрымалі.

Паводле пракуратуры, здарэнне адбылося позна ўначы ў раёне вуліц Леаніда Шчамялёва і Ніколы Тэслы.

Як паведамляюць «Мінск-Навіны» са спасылкай на пракуратуру Кастрычніцкага раёна, мужчына быў п’яны. Ён здагнаў дзяўчыну, «агаліў свой палавы орган і стаў здзяйсняць з ім непрыстойныя дзеянні».

Мужчына раней ужо меў праблемы з законам, але судзімасць адбытая.

Цяпер — новая крыміналка. «Яму выстаўленае абвінавачанне ў наўмысных дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, якія адрозніваюцца па сваім змесце выключным цынізмам», — расказалі ў пракуратуры.

Максімальнае пакаранне па артыкуле — тры гады пазбаўлення волі.

Мужчыну не ўзялі пад варту, ён дома чакае суду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула