БЕЛ Ł РУС

У «Мінсктрансе» патлумачылі, чаму праезд у сталіцы дагэтуль нельга аплаціць банкаўскай картай

25.10.2026 / 16:00

Nashaniva.com

У Мінску некалькі гадоў гавораць пра неабходнасць увядзення аплаты праезду банкаўскай картай, але пакуль гэтая сістэма не працуе. Чаму яе запуск буксуе?

Фота: lookby.media

Генеральны дырэктар прадпрыемства Канстанцін Галалобаў у эфіры АНТ расказаў, што для сталіцы распрацавалі ўласную сістэму аплаты. Яна будзе працаваць як анлайн, так і афлайн.

У абодвух спосабаў аплаты ёсць недахопы. Калі плацёж праходзіць адразу праз інтэрнэт, то пры знікненні сувязі пасажыр не зможа заплаціць. Калі ж спісанне грошай адкласці да аднаўлення сувязі, можа выявіцца, што на картцы няма патрэбнай сумы, яна заблакаваная або тэрмін яе дзеяння скончыўся.

Таму ў Мінску вырашылі сумясціць абодва варыянты. Паводле Галалобава, такая схема атрымалася складанай.

Сістэму выпрабавалі на аўтобусным і тралейбусным маршрутах № 1. Па выніках гэтых выпрабаванняў вызначылі, якое абсталяванне патрэбнае для яе працы. «Калі абсталяванне будзе закуплена, сістэма запрацуе і запрацуе не толькі ў Мінску», — заявіў Галалобаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула