БЕЛ Ł РУС

Пуцін заявіў, што Еўропа не можа прывіць мігрантам сваю культуру, бо сама яе страціла

25.10.2026 / 19:19

Nashaniva.com

Уладзімір Пуцін выказаўся пра пратэсты ў Еўропе.

Фота: Anastasia Barashkova Pool Photo via AP

Ён заявіў у праграме «Весці», што Расія тут не пры чым, а пратэсты ўзніклі праз памылкі лідараў краін Еўропы ў розных кірунках, у эканоміцы, а таксама праз паспешнае ўкараненне зялёнага парадку дня.

Пуцін выказаўся, што ў Еўропы няма сіл і сродкаў для асіміляцыі мігрантаў у свае грамадствы.

«Гэты аб'ём, які назапасіўся, выхадцаў з гэтых краін, ён стаў такім, што ён проста не паддаецца асіміляцыі, дзяржава не ў стане іх асіміляваць. Сродкаў не стае».

Ён дадаў, што еўрапейцы самі страцілі сваю культуры, таму не могуць прышчапіць яе мігрантам.

«Ну як можна ўкараняць еўрапейскія традыцыі, звычаі ў гэтае асяроддзе, калі яны самі разбураюць свае традыцыі і звычаі?»

Чытайце таксама:

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ

Макрон забараніў любыя дэманстрацыі, апрача прафсаюзных

Францыя прызнала няўдачы ў сваім адказе на гвалт. Цяпер разгортвае войска і рыхтуецца да новых пратэстаў

Каментары да артыкула