БЕЛ Ł РУС

Вакол рэзідэнцыі Пуціна паставілі яшчэ 16 вежаў СПА — агулам іх ужо больш за 50

25.10.2026 / 19:57

Nashaniva.com

У рэзідэнцыі на Валдаі, апроч Пуціна, шмат часу праводзіць Аліна Кабаева, якую называюць маці яго двух сыноў.

Карта СПА вакол рэзідэнцыі Пуціна на Валдаі

У радыусе 50 кіламетраў ад рэзідэнцыі Пуціна на Валдаі пабудавалі яшчэ адно кальцо з вежаў СПА. Яно праходзіць праз яго «запасны аэрадром» у Хацілаве і сакрэтную біялабараторыю на востраве Лісі.

Вежы паставілі на поўдзень ад рэзідэнцыі, высветлілі «Радыё Свабода» і OSINT-аналітык, які піша ў сацсетцы Х пад нікам @jembobineuse. На іх, імаверна, будуць размешчаны зенітна-ракетныя комплексы «Панцыр» або «Тор».

Адна з вежаў гэтага «знешняга кальца» была пабудаваная яшчэ ў сакавіку 2026 года, на тэрыторыі вайсковай вабазы Хацілава, якой рэгулярна карыстаецца Пуцін і адкуль да рэзідэнцыі на Валдаі можна дабрацца цягніком па спецыяльна збудаванай для гэтага чыгуначнай галінцы.

Яшчэ некалькі пазіцый СПА гэтага кальца былі збудаваныя на беразе Вышнявалоцкага вадасховішча, пасярод якога на востраве Лісі расійскія ваенныя пабудавалі новы лабараторны комплекс, меркавана звязаны з расійскай праграмай біялагічнай зброі.

Рэзідэнцыя Пуціна на Валдаі. Фота: ФБК

У рэзідэнцыі на Валдаі, апроч Пуціна, шмат часу праводзіць Аліна Кабаева, якую называюць маці яго двух сыноў.

Усяго вакол Валдая цяпер налічваецца больш за 50 пазіцый СПА — усяго ўдвая менш, чым было пабудавана пасля пачатку паўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў Маскве і Маскоўскай вобласці з іх насельніцтвам больш чым 20 мільёнаў чалавек. У Валдаі і Валдайскім раёне, а таксама ў радыусе 50 кіламетраў пражывае менш за 100 тысяч чалавек.

Чытайце таксама:

Унучку Уладзіміра Пуціна назвалі Эльзай

Хто і як выхоўвае дзяцей Пуціна. Новае расследаванне

Каментары да артыкула